Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (БДМГВАВ) мае ў сваёй пастаяннай экпазіцыі стэнд, які расказвае пра баявыя дзеянні юнага партызана Івана Стасевіча. Тут знаходзіцца і яго работа, прысвечаная беларускім партызанам. У фондах музея захоўваюцца партрэты, эцюды, замалёўкі, зробленыя Іванам Нічыпаравічам у розныя гады.