Старадарожскі гісторыка-этнаграфічны музей (СГЭМ) валодае найбольшай у Беларусі калекцыяй работ Івана Стасевіча. Яе падаравалі родным мясцінам мастака яго сын Уладзімір Іванавіч і сястра Вера Нічыпараўна. Штогод на дзень нараджэння жывапісца музей наладжвае выставу яго работ. А ў пастаяннай экспазіцыі знаходзяцца фотаздымкі і рэчы, якія расказваюць пра баявы і творчы шлях Івана Нічыпаравіча Стасевіча.